Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч
Міро́н Емялья́навіч Крыштафо́віч (18 (30) жніўня 1899 — 10 мая 1985) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.
Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч |
||||||
Папярэднік | Фёдар Сіляеў | ||||||
Пераемнік | Раман Мачульскі | ||||||
Нараджэнне |
18 (30) жніўня 1899 |
||||||
Смерць | 10 мая 1985 (85 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПЗБ (з 1923) | ||||||
Гады службы | 1943—1944 | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Партызаны | ||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1931—1935 гадах навучаўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду .
З 1923 года на падпольнай партыйнай рабоце ў Заходняй Беларусі, быў сакратаром Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага і Брэсцкага партыйных камітэтаў. За рэвалюцыйную дзейнасць пераследваўся польскімі ўладамі і правёў у зняволенні пяць гадоў (1929—1935).
Пасля ўз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю ў 1939 годзе працаваў у савецкіх і партыйных органах ў Пружанскім раёне.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сакратар Пружанскага раённага антыфашысцкага камітэта, загадчык Аддзелам Брэсцкага раённага камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі, намеснік сакратара Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта, з 1943 года — камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.
Пасля вайны ў 1944—1947 гадах быў старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, у 1947—1948 гадах быў намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, у 1948—1954 гадах — яго старшыня, а ў 1954—1961 быў першым намеснікам.
Кандыдат у члены ЦК КПБ, член ЦК КПБ у 1949—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1958 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 і 1959—1963 гадах, намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах[1].
Памёр 10 мая 1985 года. Пахаваны на Гарнізонных могілках Брэста[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Брэсце адна з вуліц носіць імя Мірона Крыштафовіча. На доме (вул. Энгельса, 12), дзе жыў М. Е. Крыштафовіч, у 1989 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
- ↑ Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 10. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
- ↑ а б 18 жніўня 2014 года — 115 гадоў з дня нараджэння Мірона Емяльянавіча Крыштафовіча (1899—1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Літаратура
правіць- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 10. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
Спасылкі
правіць- Старонка на сайце Брэсцкага гарадскога выканкама Архівавана 13 верасня 2016. (руск.)