Мірскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Мірскі пассавет)

Мі́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір.

Мірскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мір
Дата ўтварэння 26 снежня 2013
Насельніцтва (2009) 1 348
Код аўтам. нумароў 4

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Мірскі пассавет у складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Прылуцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 красавіка 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Сімакаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Азерскае, Аюцавічы і Сімакава)[1]. 23 ліпеня 1979 года ў склад пассавета з Жухавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Мядзвядка, Засценкі, Малая Мядзвядка і Хлюпічы)[2]. 29 лістапада 2011 года скасавана вёска Засценкі[3]. 26 снежня 2013 года Мірскі пассавет рэарганізаваны ў Мірскі сельсавет[4].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў без Міра) — 1348 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 1,0 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. Решение Кореличского районного Совета депутатов от 29 ноября 2011 г. № 59 Об упразднении деревень Застенки, Селище Кореличского района, изменении границы агрогородка Полужье Кореличского района Архівавана 16 красавіка 2019.
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.