Мірт (Myrtus) — род паўднёвых вечназялёных драўляных раслін з белымі пухнатымі кветкамі, якія змяшчаюць эфірнае масла. Таксама міртам раней называлі вянок з кветак і лісця такога дрэва або яго галіна — сімвал цішыні, міру і асалоды.
Мірт — духмянае вечназялёнае дрэва. У яго цёмназялёнае, быццам бы паліраванае лісце, прыгожыя кветкі. У лісці мірта ўтрымліваецца эфірнае мала, якое выкарыстоўваюць для прыгатавання пахошчаў. Мірт быў знакам славы і дабрадзействаў. Міртавыя вянок з ружамі ў старажытнасці быў вясельным упрыгожваннем.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».