Мірыды — доўгаперыядычныя пераменныя зоркі з перыядам ад некалькіх тыдняў да году і болей.

Першая пульсуючая зорка была адкрыта нямецкім астраномам Давідам Фабрыцыусам у 1596 г. у сузор’і Кіта і названа Мірай. Перыяд змены бляску гэтай зоркі складае 331,6 сутак. Зоркі тыпу Міры Кіта) называюцца мірыдамі.

Практычна ўсе зоркі гэтага тыпу — чырвоныя гіганты велізарных памераў і вялікай свяцільнасці. Амплітуды змянення бляску такіх зорак могуць дасягаць дзесяці зорных велічынь. Пры эвалюцыйным ператварэнні зоркі ў зорку-гіганта адбываецца павелічэнне яе аб’ёму і памяншэнне сярэдняй шчыльнасці рэчыва. У гэты час унутраная будова зоркі змяняецца карэнным чынам, што можа суправаджацца парушэннем раўнавагі паміж сіламі гравітацыйнага прыцяжэння і прамянёвага ціску. Гэта прыводзіць да перыядычных ваганняў аб’ёму зоркі: яе абалонка то расшыраецца, то сціскаецца. Такія перыядычныя ваганні пераменных зорак называюцца пульсацыйнымі. Пульсацыя зоркі адбываецца дзякуючы клапаннаму механізму, калі непразрыстасць вонкавых слаёў зоркі затрымлівае частку выпраменьвання ўнутраных слаёў. Пры награванні вонкавы слой становіцца празрыстым, паток выпраменьвання, якое выходзіць, павялічваецца. Але гэта вядзе да ахалоджвання і сціскання, з-за чаго слой зноў становіцца непразрыстым, і ўвесь працэс паўтараецца зноў.

Літаратура правіць

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4.