Мір (кінатэатр, Мінск)

«Мір» – шырокафарматны кінатэатр, размешчаны па адрасе: горад Мінск, вуліца Казлова, дом 4а. Адкрыўся 29 снежня 1958 года. Адзін з найстарэйшых кінатэатраў Мінска.

Кінатэатр
Кінатэатр «Мір»
53°54′31″ пн. ш. 27°34′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата заснавання 29 снежня 1958 года
Стан Працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне і характарыстыкі правіць

У кінатэатры 2 камфортных кіназалы з мяккімі крэсламі агульнай умяшчальнасцю 538 месцаў:

  • 1 зала – 350 месцаў;
  • 2 зала (падвышанай камфортнасці) – 188 месцаў.

Тэхнічнае абсталяванне складаюць магутная сістэма аб'ёмнага агучвання Dolby CP 500D (у адной зале) і Dolby CP 650 (у іншым), кінапраектар MEO 5X (у кожнай зале).

У кінатэатры размешчаны вестыбюль, бар.

Кінатэатр «Мір» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Цікавыя факты правіць

  • У кінатэатры доўгі час ажыццяўляўся паказ стэрэакіно - тады яшчэ не выкарыстоўвалася паняцце 3D.

Спасылкі правіць