Містар Лёс (англ.: Mr. Destiny) — амерыканскі фантастычны камедыйны фільм рэжысёра Джэймса Ора, галоўную ролю ў якім іграе Джэймс Белушы. Сярод іншых акцёраў варта вылучыць Лінда Хэмілтан, Майкл Кейн, Джон Ловіц, Кортні Кокс, Джэй О. Сандэрс і Рэнэ Русо. Сцэнарый гэтага фільму быў моцна натхнёны фільмам 1946 года «Гэтае цудоўнае жыццё».

Містар ЛёсM:
англ.: Mr. Destiny
Жанр рамантычная камедыя[d] і фэнтэзійны фільм[1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Touchstone Pictures[d]
Працягласць 105 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 1990
IMDb ID 0100201

Сюжэт правіць

Гісторыя пачынаецца ў самы дзіўны дзень жыцця Лары Бераўза (Джэймс Белушы), у яго 35-годдзе, які складаецца з шэрагу камічных і драматычных няшчасцяў. Лары вінаваціць ва ўсіх жыццёвых праблемах тое, што ў свой 15-ы дзень народзінаў у ключавы момант сваёй гульні ў чэмпіянаце па бейсболе ў дзяржаўнай сярэдняй школе ён не здолеў адбіць мяч. Калі яму хочацца зрабіць усё па-іншаму, яго жаданне выконвае падобны да анёла-захавальніка Майк (Майкл Кейн), які перыядычна з'яўляецца яму ў абліччы бармена, кіроўцы таксі і гэтак далей. Неўзабаве Лары выяўляе, што Майк закінуў яго ў альтэрнатыўную рэальнасць, у якой ён атрымаў перамогу ў той школьнай гульне. Цяпер ён адчувае сябе заможным і магутным чалавека, а таксама ажанаты з пекнай дачкой боса (Біл Макачан) Сіндзі Джо Бамперс (Рэнэ Русо). Спачатку яго новае жыццё здаецца яму ідэальным, але неўзабаве ён пачынае сумаваць па сваім лепшым сябры Кліпе Мецлеры (Джон Ловіц) і жонцы Элен (Лінда Хэмілтан) з папярэдняга жыцця; ён таксама выяўляе, што яго альтэрнатыўнае «я» займела мноства ворагаў, як Джуэл Джагер (Кортні Кокс), якая была аператарам пагрузчыкаў, а цяпер яна з'яўляецца яго сакратаркай і палюбоўніцай. Па меры таго як праблемы Лары множацца, ён адчувае жаданне вярнуць сваё старое жыццё.

Крытыка правіць

На партале Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 38% на аснове 16 водгукаў ад крытыкаў. Роджэр Эберт з «Chicago Sun-Times» даў фільму 2 з 4 зорак і напісаў, што фільм з'яўляецца павольным маршам, які не мае вынікаў, а яго дзіўная пасіўнасць падкрэсліваецца самым спакойным саўндтрэкам[4]. Аўдыторыя, апытаная на CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал B+ па шкале ад A да F.

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0100201/ Праверана 11 ліпеня 2016.
  2. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=31662.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  3. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. «Mr. Destiny movie review & film summary (1990)». Chicago Sun-Times.

Спасылкі правіць