Місуры (народ)

(Пасля перасылкі з Місуры, народ)

Місу́ры (саманазва: Niúachi, англ.: Missouria) — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штаце Аклахома. Агульная колькасць (2008 г.) - 1393 чал.

Місуры
Niúachi
Агульная колькасць 1393
Рэгіёны пражывання  ЗША
Мова чыверэ
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы хо-чанк, атоэ, аява

Продкі місуры, хо-чанк, атоэ і аява належалі да заходняй галіны народаў сіў, якія доўгі час насялялі рэгіён Вялікіх азёр. У XVII ст. яны пакінулі яго з-за ціску алганкінаў. У 1673 г. французскія картографы зафіксавалі місуры на поўначы сучаснага штата Місуры. Ваяўнічыя суседдзі з канфедэрацыі Ілінойс называлі іх Wimihsoorita ("тыя, хто выдзёўбваюць каноэ"). У скажонным выглядзе гэта назва замацавалася сярод французаў як Missouris. Пазней яна была нададзена рацэ і штату.

У XVIII ст. місуры мігрыравалі ў верхнюю плыню ракі Місуры, дзе аселі на ўсходзе сучаснага штата Мантана. Паколькі яны працягвалі лад жыцця, шчыльна звязаны з ракой, то сталі называць сябе Niúachi ("плоская вада"). У 1730 г. місуры пацярпелі моцнае паражэнне ад саўк і фокс, пасля якога трапілі ў залежнасць ад саюзнікаў-атоэ. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. іх колькасць паменшылася з-за далейшых войн з суседзямі і эпідэмій.

У 1817 г. і 1836 г. падпісалі мірныя дагаворы з ЗША. Да 1854 г. яны страцілі свае тэрыторыі і былі разам з атоэ пераселены спачатку на мяжу Небраскі і Канзаса, а ў 1881 г. — у Аклахому. У выніку перасялення падзяліліся на 2 лагеры "каётаў", што выступалі за традыцыйны лад жыцця, і "квакераў", якія прымалі змены. У 1912 г. на вылучаных для іх тэрыторыях была знойдзена нафта. Многія місуры прадавалі свае надзелы і ў выніку пазбавіліся зямлі.

У нашы дні місуры захоўваюць асаблівыя адносіны з атоэ.

Размаўляюць на асабістым дыялекце мовы чыверэ з заходняй групы моў сіў. У 1834 г. амерыканскі пратэстанцкі місіянер Мозэс Мэрыл склаў для яго граматыку на аснове лацінкі і апублікаваў на ім царкоўныя гімны пад назвай "Wdtwhtl Wdwdklha Tva Eva Wdhonetl".

Спасылкі правіць