Адкрыць галоўнае меню

Місуры (англ.: Missouri) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, 24-ы штат у складзе федэрацыі. Насельніцтва 5.595.211 чалавек (па гэтым паказчыку Місуры займае 17-е месца ў краіне; дадзеныя 2000 г.). Этнічны склад: немцы — 23,5 %, ірландцы — 12,7 %, «амерыканцы» — 10,5 %, англічане — 9,5 %, французы — 3,5 %. Сталіца — Джэферсан-Сіці, найбуйнейшыя гарады — Сент-Луіс, Канзас-Сіці, Спрынгфілд, Індэпендэнс. Афіцыйная мянушка — Штат «пакажы — мне».

Місуры
англ.: State of Missouri
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 жніўня 1821
Насельніцтва
Плошча
  • 181 533 км²
Вышыня
над узроўнем мора
240 м
Місуры на карце
Часавы пояс UTC-6, цэнтральны паясны час[d] і America/Chicago[d]
Код ISO 3166-2 US-MO
Афіцыйны сайт(англ.) 
Commons-logo.svg Місуры на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Штат Місуры размешчаны на працягу рэк Місуры і Місісіпі. Агульная плошча 180693 км² (21-е месца ў ЗША).

На поўначы Місуры мяжуе з Аявай, на ўсходзе (па рацэ Місісіпі) — з Ілінойсам, Кентукі і Тэнэсі, на поўдні — з Арканзасам, на захадзе — з Аклахомай, Канзасам і Небраскай (з першымі двума — па рацэ Місуры).

Рэльеф у значнай ступені вызначаецца далінамі рэк Місісіпі на ўсходзе і Місуры ў цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах, а таксама тым, што паўднёвую палову штата займае найбуйнейшае ў ЗША вапняковае плато Азарк.

Вядомыя асобыПравіць

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program