Адкрыць галоўнае меню

Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Місявічы.

Місявіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Місявічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 443
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якубаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Місявічы. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[2], з іх 85,4 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.