Мітоз
Міто́з[1], непрамое дзяленне[1], карыякінез[1] — найбольш распаўсюджаны спосаб рэпрадукцыі эўкарыятычных клетак. Біялагічнае значэнне мітозу складаецца ў строга аднолькавым размеркаванні рэплікаваных храмасом паміж даччынымі ядрамі, што забяспечвае ўтварэнне генетычна аднолькавых даччыных клетак і захоўвае пераемнасць у шэрагу клетачных пакаленняў.
Мітоз — адзін з фундаментальных працэсаў антагенезу. Мітатычнае дзяленне забяспечвае рост мнагаклетачных эўкарыёт за кошт павелічэння папуляцыі тканкавых клетак. У выніку мітатычнага дзялення клетак мерыстэм павялічваюцца тканкавыя папуляцыі раслінных клетак. Драбленне аплодненага яйка і рост большасці тканак у жывёл таксама адбываецца шляхам мітатычных дзяленняў.
Мітатычнаяе дзяленне, якое ажыццяўляецца праз разбурэнне ядравай абалонкі завецца адкрытым мітозам. У гэтым выпадку, характэрным для жывёл і раслін, разыходжанне храмасом да палюсоў даччыных клетак адбываецца ў цытаплазме. Форма мітозу, пры якой ядравая абалонка застаецца цэльнай, а падзел храмасом адбываецца у ядры (напрыклад у дрожджаў), завецца закрытым мітозам.
На падставе марфалагічных асаблівасцяў мітоз (у асобнасці адрыты тып) ўмоўна падзяляецца на стадыі: прафазу, праметафазу, метафазу, анафазу, целафазу. Першыя апісанні мітатычных фаз і ўстанаўленне іх паслядоўнасці былі зроблены ў 1870—1880-х гадах. У канцы 1870-х — пачатку 1880-х гадоў нямецкі гістолаг Вальтэр Флемінг для абазначэння працэсу непрамога дзялення клеткі ўвёў тэрмін «Мітоз».
Крыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 2000.
Літаратура
правіць- Ерашоў А. І. Міто́з, карыякінез, непрамое дзяленне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мито́з, непрямое деление // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 365—366. — 831 с. — 100 000 экз.