Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты

уніяцкія мітрапаліты

Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архіепіскапы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — прадстаяцелі Уніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў 15961839 гадах. Пасля свайго абрання зацвярджаліся Папам Рымскім.

Кафедра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы[1].

24 лютага 1807 года Папа Рымскі Пій VII падпісаў булу «In universalis Ecclesiae regimine», паводле якой абвяшчалася ўніяцкая Галіцкая мітраполія і зацвярджалася кандыдатура на пасаду мітрапаліта, як правапераемніка Кіеўскай уніяцкай мітраполіі.

Мітрапаліты правіць

Выява / герб Імя Гады служэння Гады жыцця Каментарый
1   Міхаіл Рагоза 15961599 15401599 у 15891596 праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі
2   Іпацій Пацей 15991613 15411613 ад 1593 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
3   Іосіф Руцкі 16131637 15741637 дагэтуль епіскап Галіцкі
4   Рафаіл Корсак 16371640 15951640 дагэтуль епіскап Галіцкі, а таксама епіскап Тураўскі і Пінскі
5   Антон Сялява 16411655 15831655 ад 1624 архіепіскап Полацкі
6   Гаўрыла Календа 16651674 16061674 ад 1655 адміністратар мітраполіі і архіепіскап Полацкі
7   Кіпрыян Жахоўскі 16741693 16351693 ад 1674 архіепіскап Полацкі
8   Леў Шлюбіч-Заленскі 16941708 16381708 ад 1679 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
9   Юрый Вінніцкі 17081713 16601713 адміністратар ад 1708, епіскап Перамышльскі ад 1700
10   Леў Кішка 17141728 16681728 ад 1711 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
11   Атанасій Шаптыцкі 17291745 16851745 ад 1715 епіскап Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
12   Фларыян Грабніцкі 17451762 16841762 ад 1719 архіепіскап Полацкі
13   Феліцыян Піліп Валадковіч 17621778 16971778 ад 1756 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
14   Леў Шаптыцкі 17781779 17171779 ад 1749 епіскап Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
15   Ясон Смагаржэўскі 17801788 17141788 ад 1762 архіепіскап Полацкі
16   Феадосій Растоцкі 17881805 17251805 фактычна да 1795
17   Іраклій Лісоўскі 18061809 17341809 фактычна ад 1795, не зацверджаны Папам Рымскім, архіепіскап Полацкі ад 1784
18   Рыгор Кахановіч 18091814 17501814 ад 1807 епіскап Луцкі і Астрожскі
19   Іасафат Булгак 18171838 17581838 ад 1798 епіскап Берасцейскі, ад 1828 Літоўскі, ад 1833 Беларускі (архіепіскап Полацкі)

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць