Міхайлаў (горад)
Міхайлаў[1] (руск.: Михайлов) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Міхайлаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,7 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1137 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на захадзе вобласці ля ўсходняга падножжа Сярэднярускага ўзвышша, на рацэ Проня (прыток Акі), за 68 км ад Разані.
Эканоміка: цэментавыя заводы «Спартак» і «Міхайлаўскі», лёгкая і харчовая прамысловасць.
Заўвагі
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці