Міхалькоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Міхалько́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Міхалькі.

Міхалькоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гомельскі раён
Уключаў 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Міхалькі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 16 мая 1957

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Міхалькоўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. 10 лютага 1931 года ўключаны ў межы гарадской рысы горада Гомеля. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 мая 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васілеўскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Міхалькі, Стукачоўка, пасёлкі Гаражонае, Межы, Піянер, Сталіна і Ясакар.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.