Міхалін (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Міхалі́н[1] (трансліт.: Michalin, руск.: Михалин) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Закруцін.

Вёска
Міхалін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212837016
Міхалін на карце Беларусі ±
Міхалін (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Міхалін (Брэсцкі раён)
Міхалін (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Міхалін (Брэсцкі раён)

У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1833 годзе ўласнасць пані М. Абрэмскай, якой належала 500 дзесяцін зямлі. У 1876 годзе вёска адносілася да Яцкавіцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1925 года дзейнічалі дзве ячэйкі КПЗБ.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 5 двароў, загубілі 24 жыхароў; на фронце загінулі 21 вясковец, 3 — у партызанах. 2 кастрычніка 1942 года ва ўрочышчы Дубрава фашысты расстралялі 13 жыхароў і сям’ю партызана Грудніка.

Насельніцтва правіць

  • 83 сялянскія душы (1833)
  • 51 двор, 215 жыхароў (1876)
  • 89 жыхароў (1905)
  • 31 двор, 166 жыхароў (вёска і калонія) (1921)
  • 70 двароў, 355 жыхароў (1940)
  • 131 жыхар (1970)
  • 24 гаспадаркі, 47 жыхароў (1997)
  • 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2005)

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць