Адкрыць галоўнае меню

Міхал (Міхась, Міхаіл) Андрасюк (2 снежня 1959, Гайнаўка, Польшча) — пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.

Міхал Андрасюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 2 снежня 1959(1959-12-02) (58 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст

Змест

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё «Рацыя». Па снежань 2010 года шэф антэны Радыё «Рацыя», вядучы «Белсат». Жыве ў Гайнаўцы.

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравітацыя», «Белы конь». У кнігах «Мясцовая гравітацыя» і «Белы конь» паказаў жыццё польскай правінцыі на польска-беларускім памежжы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.

СпасылкіПравіць