Міхал Богуш-Шышка
Міхал Богуш-Шышка (польск.: Michał Bohusz Szyszko; 8 лістапада 1811, Варонічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 12 сакавіка 1877, Альхова, цяпер Пухавіцкі раён) — беларускі і польскі культурны дзеяч, архівіст, перакладчык, гісторык, лінгвіст, энцыклапедыст, празаік.
Міхал Богуш-Шышка | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | дзеяч культуры, архівіст, перакладчык, гісторык, мовазнавец, энцыклапедыст, пісьменнік, археограф |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1811 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага (12 сакавіка) 1877 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Варонічах Ігуменскага павета, у сям’і Рышарда Шышкі і Караліны з Кучэўскіх[2]. Скончыў віленскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт (1832), ведаў больш за 10 моў. Да 1838 года перакладчык мінскага межавага (падкаморскага) суда. Потым жыў у Санкт-Пецярбургу[3]. Памёр у маёнтку Альхова Ігуменскага павета (цяпер — Пяскі (Альхоўка) Пухавіцкага раёна). Пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[4].
У XX стагоддзі магіла была занядбана. У кастрычніку 2024 года валанцёры аднавілі раскіданае надмагілле Міхала Богуша-Шышкі, а таксама суседнія шляхецкія пахаванні[5]. Побач з Міхалам Богушам-Шышкам пахаваны Мацей Дыякевіч (Дзіякевіч), муж Браніславы з Шышкаў, уладальнік маёнтка Альхова.
Археаграфічная праца
правіцьЗ 1860 па 1873 год па запрашэнні нясвіжскага ардыната князя Вільгельма Радзівіла працаваў другім архіварыусам у Нясвіжы над сістэматызацыяй прыватнага збору дакументаў князёў Радзівілаў. У яго абавязкі ўваходзіла праца з дакументамі, якія тычыліся гісторыі і літаратуры[6]. Так, напрыклад, у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваюцца складзеныя Богушам-Шышкам ― вопіс дакументаў за 1410―1787 гады і спісы вядомых асоб, згаданых у дакументах (ЛДІА, фонд 1280 ― «Радзівілы, князі», ч. 1, 1416—1922).
Аказваў дапамогу ў пошуку патрэбных дакументаў гісторыкам, якія прыязджалі ў Нясвіж ― Мікалаю Кастамараву, Пятру Гільтэбранту і іншым[7].
У «Архіве Радзівілаўскім» апублікаваў шэраг звестак аб гісторыі Беларусі і Літвы, Рэчы Паспалітай: пра адказ караля Жыгімонта III маскоўскім паслам у 1610 годзе, аб Лоеўскай бітве 1649 года, аб бітве пад Алькенікамі 1700 года, прамова Яна Сабескага пасля зрыву сойма ў Гродне (1688), акт Барскай канфедэрацыі 1768 года, дзённік ваеннага паходу на маскоўскія землі ў 1660 годзе, дакументы суда над філосафам Казімірам Лышчынскім, лісты Караля Станіслава Радзівіла да князя Мікалая Рэпніна і інш[8][9].
Літаратурная дзейнасць
правіцьНароўні з вядомымі навукоўцамі ― прафесарам Фларыянам Чапялінскім, пісьменнікам і філолагам Януарыям Філіповічам, паэтам Вінцэнтам Каратынскім, пісьменнікам і перакладчыкам Валяр’янам Тамашэвічам, гісторыкам Аляксандрам Здановічам, ― удзельнічаў у працы над «Слоўнікам польскай мовы» (Вільня, 1861)[10][11].
У 1858—1859 гадах удзельнічаў у стварэнні польскай «Усеагульнай энцыклапедыі» («Encyklopedia Powszechna») Самуэля Оргельбранда, першы том якой з’явіўся ў 1868 годзе[12]. На аснове нясвіжскіх дакументаў напісаў «Нарыс жыцця князя Міхала Кшыштафа Радзівіла, празванага Сіроткам», «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла», «Гісторыю Астрожскай ардынацыі» (не выдадзена).
Міхал Богуш-Шышка пераклаў на польскую мову:
- «Споведзь» («Wyznania») Святога Аўгусціна (тт. 1—2, 1844)
- «Падарожжы» Аляксандра Гумбальта (тт. 1—4, 1861)
- «Нарыс усеагульнай гісторыі» Георга Вэбера (тт. 1—2, 1862)
- «Лісты Святога Бернарда» Бернарда Клервоскага (1849)
Пераклаў лацінскую частку «Жыцці архіепіскапаў Гнезненскіх, Прымасаў Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, ад Вілібальда да Анджэя Альшоўскага» (1860)
Крыніцы
правіць- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ Minakowski M. J. Genealogia potomkow Sejmu Wielkiego .
- ↑ Рыбчонак С. А. Насельнікі Нясвіжскага замка ў сярэдзіне XIX ст. // Архіварыус. Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. — Мн.: БелНДІДАС, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, 2004. — № 2.
- ↑ Jelski A. 1886, с. 448.
- ↑ 26 кастрычніка 2024 адбылася талака дзеля ўпарадкавання нядаўна адшуканай магілы Міхала Богуша-Шышкі і іншых шляхецкіх пахаванняў на могілках мястэчка Узляны . Азярычына і ваколіцы. facebook.com (27 кастрычніка 2024).
- ↑ Латушкін А. М. Роля архіварыўсаў у захаванні Нясвіжскага архіва князёў Радзівілаў 2-й пал. XVIII — 1-й пал. XX ст. // Архіварыус. Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. — Мн.: БДУ, 2011. — С. 111-116. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Пазнякоў В. С. Богуш-Шішка Міхал // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.
- ↑ ARCHIWUM WARSZAWSKIE RADZIWIŁŁÓW DZIAŁ VI: «DIARIUSZE» z lat 1613-1770 (1807). Inwentarz analityczny zespołu PL, 1 354 VI. Opracował Rafał Jankowski. Dzieje przechowywania(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Archiwum Domu Radziwiłłów. Listy Ks. M.K. Radziwiłła Sierotki.-Jana Zamoyskiego.-Lwa Sapiehy. (Rys życia księcia M.K. Radziwiłła, zwanego Sierotką [by M.B. Szyszko) 1885] .
- ↑ Słowniki. Okres nowopolski i współczesność(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017.
- ↑ Słownik języka polskiego, Wilno 1861 . Internetowy przewodnik edukacyjny.
- ↑ Zygmunt Brocki. Leksykolodzy I leksykografowie tehniczni w «Polskim slowniku biograficznym» // Kwartalnik Historii нauki і тehniki. — 1965. — № 4. — С. 627-630.
Літаратура
правіць- Казлоў У. П., Міхальчанка А. М. Некаторыя пытанні археаграфіі як навуковай дысціпліны Архівавана 6 сакавіка 2016. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2 / Рэд. кал.: Р. П. Платонаў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2001. — 360 с.
- Jelski A. Olchów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — С. 447—448. — 960 с.