Міхал Буйноўскі
Міхал Буйноўскі (польск.: Michał Bujnowski (Buynowski), лац.: Michàél Buynowski; 3 сакавіка 1632, Полацкае ваяводства — 20 кастрычніка 1690, Нясвіж) — святар, педагог.
Міхал Буйноўскі | |
---|---|
польск.: Michał Bujnowski (Buynowski) лац.: Michàél Buynowski | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1632 ці 3 сакавіка 1632 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1690 (58 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | святар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 15 верасня 1646 г. у Вільні. Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1650—1653) і тэалогію ў езуіцкім калегіуме ў Трнаве (1657—1660). Выкладаў граматыку ў Ужгарадзе (1656), рыторыку ў Браціславе (1661—1662), Нясвіжы (1663—1664), Гродна (1664—1665), Вільні (1665—1668) і Крожах (1670—1672)[1].
Пенітэнцыярый (святар, які спавядае ў асаблівых выпадках па даручэнні рымскага папы або епіскапа[2]) у Базіліцы Св. Пятра ў Рыме (1672—1683). З 1683 па 1688 гг. — рэктар езуіцкіх калегіумаў у Полацку, а з 1689 па 1690 гг. — у Нясвіжы[1].
Выдаў шэраг прац, прысвечаных пытанням тэалогіі і эстэтыкі: Ranny obiad na posiłek duszy (Вільня, 1686) i Droga do domu wieczności (Вільня, 1688), Ratio status eligendi (у двух частках: першая, другая ; Вільня, 1688—1689) i Ratio status ecclesiastici stabiliendi (Вільні, 1690)[1][3].
Зноскі
- ↑ а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ https://dic.academic.ru/dic.nsf/dic_fwords/26737/%D0%9F%D0%95%D0%9D%D0%98%D0%A2%D0%95%D0%9D%D0%A6%D0%98%D0%90%D0%A0%D0%98%D0%99
- ↑ Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 140.
ЛітаратураПравіць
- Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.