Міхал Геранім Бжастоўскі
Міхал Геранім Бжастоўскі (14 красавіка 1762, Нясвіж — 1806) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Староста менскі з 1787 года, апошні чашнік вялікі літоўскі (1794—1795), маршалак Літоўска-Віленскай губерні (1801—1805).
Міхал Геранім Бжастоўскі | ||
![]() Герб «Стрэмя» | ||
| ||
---|---|---|
1794 — 1795 | ||
Папярэднік | Леан Гурскі | |
Пераемнік | няма (пасада скасавана) | |
| ||
1795 — 1797 | ||
Папярэднік | няма (пасада створана) | |
Пераемнік | Ігнат Філіп Чаховіч | |
| ||
1801 — 1805 | ||
Папярэднік | граф Людвік Юзафавіч Тышкевіч | |
Пераемнік | Каспер Казіміравіч Чыж | |
Дзейнасць | драматург | |
Член у | ||
Нараджэнне | 14 красавіка 1762
| |
Смерць | 1806 | |
Род | Бжастоўскія | |
Бацька | Станіслаў Бжастоўскі | |
Маці | Тэафіла Магдалена Радзівіл[d] | |
Жонка | Ева Храптовіч[d] | |
Дзеці | Караль, Ізабела | |
Узнагароды | ||
Паходжанне і сям'яПравіць
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Станіслава Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага, і Тэафілі з Радзівілаў. Быў жанаты з Евай Храптовіч, дачкой Іахіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабелу.
АдукацыяПравіць
Навучаўся ў школе піяраў у Вільні, скончыў Берасцейскі піярскі калегіум.
Службовая дзейнасцьПравіць
У 1788 г. быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад Троцкага павета. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаннях горада, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 мая 1790 г.).
У 1790 г. атрымаў ордэн Святога Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.
Быў зняволены Таргавіцкай канфедэрацыяй. Удзельнічаў у Паўстанні 1794 года, быў абраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду (уваходзіў у склад дэпутацыі бяспекі).
У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павета, а ў 1801—1805 гг. — маршалкам шляхты Літоўска-Віленскай губерні. У 1801 г. удзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцяснення шляхты.
Літаратурная творчасцьПравіць
Быў таксама аўтарам драматычных твораў, напрыклад, Rycerze Łabędzia-drama rycerska w pięciu aktach oryginalnie wierszem napisana.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. c. 53
- Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.