Міхал Грабоўскі (пам. 1812)

Міхал Грабоўскі (польск.: Michał Grabowski; каля 1773 — 17 жніўня 1812) — вайсковы дзеяч.

Міхал Грабоўскі
Нараджэнне 1773[1]
Смерць 17 жніўня 1812(1812-08-17)
Род Грабоўскія
Бацька мерк. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Маці Альжбета Шыдлоўская
Дзейнасць ваенны
Званне брыгадны генерал
Бітвы

Біяграфія правіць

Са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Фармальна сын Яна Ежы, фактычна — Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Вучыўся ў Вільні і Страсбургу. 3 1783 года ў войску ВКЛ. Удзельнічаў у вайне 1792 года з Расіяй. 3 1794 года генерал-ад’ютант караля. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай суправаджаў Панятоўскага ў Гародні і Пецярбургу.

У 1807 годзе далучыўся да арміі Напалеона, генерал брыгады (1808). У вайну 1812 года камандаваў 1-й брыгадай 18-й дывізіі «Вялікай арміі». Часовы губернатар Магілёва. Загінуў у баі за Смаленск.

Зноскі

  1. Michał Grabowski // NUKAT — 2002.

Літаратура правіць