Міхал Грыгорый Грабоўскі

Міхал Грыгорый Грабоўскі (польск.: Michał Grzegorz Grabowski; 1719, Вялікае Княства Літоўскае — 8 жніўня 1799, г. Кракаў) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Грыгорый Грабоўскі
Нараджэнне 1719
Смерць 1799[1]
Род Грабоўскія
Бацька Стэфан Грабоўскі
Маці Тэадора са Стрыенскіх[d]
Дзеці Павел Ян Грабоўскі (нар. 1761)
Дзейнасць афіцэр
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія Правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[2].

Спярша шамбялян ЯКМ і палкоўнік у 1757—1764 г., пасля генерал-маёр Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ у 1772—1777 г., генерал-лейтэнант у 1783 г. Севярын Урускі згадваў яго як генерала маёра Рэгімэнта коннай гвардыі ВКЛ і шэфа карабінераў прыбочнай варты караля Рэчы Паспалітай у 1783 г[2].

Кавалер ордэна Святога Станіслава ў 1787 г[2].

Міхал Грыгоры памёр 8 жніўня 1799 года ў Кракаве[2].

Сям’я Правіць

Пабраўся шлюбам з Эвай Каралінай Жаленьскай у сваім маёнтку Цяшковічы 23 студзеня 1757 г. З ёй меў трох сыноў: памерлых у малалецтве Тэадора Станіслава і Аляксандра Ксаверыя, а таксама Паўла Яна (нар. 1761).

Зноскі