Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (13 чэрвеня 1702 — 15 мая 1762, Нясвіж) — ВКЛ дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
Прадстаўнік роду Радзівілаў, сын вялікага канцлера Караля Станіслава, бацька Караля Станіслава «Пане Каханку».
Cыноў Міхала вучыў педагог і выдавец Ян Пашакоўскі.
У 1726 распачаў аднаўленне замку ў Нясвіжы, збуранага шведамі ў 1706. У 1750 аднавіў дзейнасць Нясвіжскай друкарні і адкрыў Нясвіжскі кадэцкі корпус. Заснаваў першыя ў ВКЛ мануфактуры, між іншых Свержанскую фаянсавую, Слуцкую персіярню (мануфактуру па вырабе шаўковых паясоў). Разам з жонкай Уршулай арганізаваў тэатр і музычную, вакальную і балетную школы, аркестр беларускіх народных інструмантаў.
Кавалер ордэна Белага арла з 1727 года.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1013755014 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1013755014 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713