Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі (25 верасня 1765, маёнт. Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (17891793), вялікі падскарбі літоўскі (17931795), дыпламат, кампазітар.

Міхал Клеафас Агінскі
Michał Kleofas Ogiński
Michał Kleafas Aginski. Міхал Клеафас Агінскі (F. Fabre, 1805).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 верасня 1765(1765-09-25)
Месца нараджэння Гузаў,
Мазавецкае ваяводства,
Рэч Паспалітая
Дата смерці 15 кастрычніка 1833(1833-10-15) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg Рэч Паспалітая
Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Бацька Андрэй Агінскі
Маці Паўла з Шэмбекаў[d]
Жонка Ізабела з Лясоцкіх[d] і Марыя дэ Неры[d]
Дзеці Амелія з Агінскіх, Ірэнеуш Клеафас Агінскі, Franciszek Ksawery Ogiński[d] і Emma Ogińska[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Аўтограф Album p0131b - Michał Ogiński.jpg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Марка РУП «Белпошта», прысвечаная М. К. Агінскаму

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. З першых гадоў жыцця далучаўся да інтэлектуальных і мастацкіх каштоўнасцей, у т.л. музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаныя з наведваннем Слоніма, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі ўтрымліваў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ішлі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру.

Кар’ераПравіць

У 20-гадовым узросце абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага (17891793). У якасці паўнамоцнага прадстаўніка Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у т.л. У 17901791 гадах з’яўляўся надзвычайным паслом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў т.л і музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Н. Паганіні і інш. віртуозаў.

У 1791 годзе мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць свае маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

У 28-гадовым узросце (1793) займаў пасаду падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.

Паcля перамогі ў 1793 годзе Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў сабе канфіскаваныя раней маёнткі.

ПаўстаннеПравіць

У 1794 годзе Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет у якасці віленскага дэлегата і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тыс. злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.

У чэрвені 1794 года двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войскаў.

Пасля таго, як рускія занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.

На радзіме і чужынеПравіць

Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 годзе Гродне ён прысягае на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 года прыязджае ў Пецярбург.

З Пецярбурга 28 красавіка 1802 года Міхал Клеафас выехаў у в. Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім[2] даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 годзе ў Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.

У 1810 годзе Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 года падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб’яднаць восем губерній. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 года Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822, года паціху адыходзячы ад палітычных спраў.

У канцы 1822 года Міхал Клеафас Агінскі досыць раптоўна без сям’і пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Парыж, а пазней — у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр у Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, праз год дзякуючы клопатам жонкі Марыі дэ Неры адбылося перапахаванне ў пантэоне Санта-Крочэ. У красавіку 1996 года ў Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч).

Сядзіба ў Залессі знаходзілася ў веданні падпарадкаванага Міністэрству культуры РБ Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 года там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса. Рэстаўрацыя сядзібы вялася цягам некалькіх гадоў перад юбілеем Міхала Клеафаса Агінскага ў 2015 годзе. З 2014 года дзейнічае самастойная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага».

З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта.

Ушанаванне памяціПравіць

 
Памятная манета, Беларусь

У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр’яна Янушкевіча[3].

Дзейнічае «Дабрачынны фонд „Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага“».[4][5]

У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага.  

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Агінскі М. Клеафас. Мая біяграфія: З дзяцінства па 1788 г., эпоху, калі пачынаюцца мае мемуары / пер. Т. Кляшчонак і А. Рабцавай // Спадчына. 1998. № 5. С. 81-99; № 6. С. 226—237.
  • Агінскі Міхал Клеафас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Агінскі Міхал Клеафас // Асветнікі зямлі беларускай, X — пач. XX ст.: энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 10.
  • Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. — 128 с.
  • Дадзіёмава В. У. Музычная культура Беларусі XVIII стагоддзя: гіст.-тэарэт. даслед. / В. У. Дадзіёмава. — Мн.:, 2004. — 383 с.
  • Дадзіёмава, В. У. Міхал Клеафас Агінскі / В. У. Дадзіёмава // Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі / В. У. Дадзіёмава. Мн., 2001. С. 88-103.
  • Немагай С. Міхал Клеафас Агінскі і яго эпоха ў «Лістах пра музыку» / Святлена Немагай // Мастацтва. 1997. № 9. С. 12-16 ; № 10. С. 59-61 ; № 11. С. 56-59.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
  • Швед В. В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. Слонім, 2002. С. 142—152.
  • Шмігельскіце-Стукене, Р. Нарысы палітычнай і дыпламатычнай дзейнасці Міхала Клеафаса Агінскага (ад Варшаўскага сойма 1786 г. да Гарадзенскага сойма 1793 г.) / Р. Шмігельскіце-Стукене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 229—267.
  • Załuski A. Michał Kleofas Ogiński. Życie i twórczość. — Polska Fundacja Kulturalna, 2003. ISBN 0-9543805-4-1.

СпасылкіПравіць