Міхал Ксаверый Сапега

крайчы вялікі літоўскі

Міхал Ксаверый Сапега (3 снежня 1735, Высокае, Берасцейскае ваяводства — 24 лістапада 1766, Беласток, Падляшскае ваяводства) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Крайчы вялікі літоўскі (17591766), генерал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

Міхал Ксаверый Сапега
польск.: Michał Ksawery Sapieha
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі крайчы літоўскі
1759 — 1766
Папярэднік Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Юзаф Сапега
Нараджэнне 3 снежня 1735(1735-12-03)[1][2]
Смерць 24 лістапада 1766(1766-11-24)[1][2][…] (30 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Казімір Леан Сапега[d][2]
Маці Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d][2]
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Леана і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.

Рана страціў бацьку, спярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзафам Станіславам, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.

Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званне генерал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 17611764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасці да гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага. Па абранні на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцанне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абрання пэўных паслоў (люты 1766).

Дзяцей не меў. Пахавалі Міхала Ксаверыя Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картузскай[3].

Зноскі

  1. а б Michał Ksawery Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 74. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 98.

Літаратура

правіць