Міхал Ксаверый Сапега

(Пасля перасылкі з Міхал Ксаверы Сапега)

Міхал Ксаверый Сапега (3 снежня 1735, Высокае, Берасцейскае ваяводства — 24 лістапада 1766, Беласток, Падляшскае ваяводства) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Крайчы вялікі літоўскі (17591766), генерал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

Міхал Ксаверый Сапега
польск.: Michał Ksawery Sapieha
Michał Ksavery Sapieha. Міхал Ксавэры Сапега.jpg
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі крайчы літоўскі
1759 — 1766
Папярэднік Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Юзаф Сапега
Нараджэнне 3 снежня 1735(1735-12-03)[1]
Смерць 24 лістапада 1766(1766-11-24)[1] (30 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Казімір Леан Сапега[d]
Маці Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла
Commons-logo.svg Міхал Ксаверый Сапега на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Леана і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.

Рана страціў бацьку, спярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзафам Станіславам, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.

Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званне генерал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 17611764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасці да гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага. Па абранні на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцанне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абрання пэўных паслоў (люты 1766).

Дзяцей не меў. Пахавалі Міхала Ксаверыя Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картузскай[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Michał Ksawery Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 98.

КрыніцыПравіць