Міхал Прушынскі
Міхал Прушынскі (пам. да 19 ліпеня 1835) — дзяржаўны службовец, землеўласнік.
Міхал Прушынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Смерць |
не пазней за 19 ліпеня 1835 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Прушынскія | ||||||
Бацька | Станіслаў Прушынскі | ||||||
Маці | Ганна з Камароўскіх[d] | ||||||
Жонка | Тэкля з Валянскіх[d] | ||||||
Дзеці | Ганна Цюндзявіцкая, Міхаліна з Прушынскіх[d], Мечыслаў Прушынскі[d] і Людвік Прушынскі[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПадкаморы Ігуменскага павета (?), член 2 Дэпартамента Мінскага Галоўнага суда. Рабіў судалучэнні; у 1822 — для сына Людвіка, у 1823 — для брата Пастуміюша, у 1826 — для нашчадкаў Антонія, падчашыя браньскага, і сваіх двух сыноў і трох дочак.
Жыў ва ўласным маёнтку Заслаўе Мінскага павета (1828). Памёр да 19 ліпеня 1835 года.
Узнагароды
правіцьКавалер ордена Св. Уладзіміра 4-й ст.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Тэкляй з Валянскіх. Дзеці:
- Людвік (нар. 1.11.1804). Ахрышчаны 10.11.1804 у Каралішчавіцкім касцёле, адстаўны паручнік лейб-гвардыі Польскага кірасірскага палка (адстаўка 07.01.1829), жонка княгіня Ганна Друцкая-Сакалінская.
- Мечыслаў-Францішак. Ахрышчаны 06.10.1808 у Каралішчавіцкім касцёле, губернскі сакратар, сябра 1-га Дэпартамента Мінскага галоўнага суда (1832?), Мінскай крымінальнай палаты (1835—1837).
- Станіслаў-Аляксандр-Антоні (нар. 25.11.1818). Ахрышчаны 01.12.1818 у Заслаўскім касцёле, вучань гімназіі ў г. Мінску (1829).
- Ганна.
- Ізабэла.
- Міхаліна.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх