Міхал Стафан Аскерка

Міхал Стафан Аскерка (1712 — 1780) — дарадца прускага караля.

Міхал Стафан Аскерка
Аскерка
Аскерка
Нараджэнне 12 верасня 1712(1712-09-12)
Смерць 1780
Род Аскеркі
Бацька Антоні Аскерка
Маці Ганна з Грабоўскіх[d]
Веравызнанне кальвінізм і каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць юрыст

Біяграфія правіць

Са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены, сын Антонія.

Воляй маці ахрышчаны паводле кальвінскага абраду. З 1721 года вучыўся ў Караляўцы і Берліне. Каб уратаваць бацьку ад смяротнага прысуду, перайшоў у каталіцтва. Пасля 1736 года вярнуўся ў кальвінізм, выехаў у Прусію, набыў маёнтак каля Берліна і стаў дарадцам прускага караля Фрыдрыха II.

Выдаў эканамічны трактат «Неабавязковы план дзеля найхутчэйшага асваення пусткавых земляў у Брандэнбургскай марцы» («Unmaftgeblicher Plan wegen baldigen Besetzung derer wiisten contribuablen Hufen in der Chur Marek Brandenburg», Бернбург, 1762, беларускі пераклад Мн., 1995)

Зноскі

Літаратура правіць