Міхал Францішак Сапега
Міхал Францішак Сапега (1670 — 19 лістапада 1700, Алькенікі) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (з 1690).
Міхал Францішак Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Michał Franciszek Sapieha | |||||||
![]() | |||||||
Герб «Ліс» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Якуб Генрык Флемінг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Матэвуш Ромер | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мнішак | ||||||
Нараджэнне | 1670[1][2][…] | ||||||
Смерць |
19 лістапада 1700 |
||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Казімір Ян Сапега | ||||||
Маці | Крысціна Барбара з Глябовічаў[d] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў езуіцкіх калегіўмах у Варшаве і Брунсбергу (Браневе). У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). У 1696 вярнуўся у Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі канюшы літоўскі з 1690, адначасова генерал літоўскай артылерыі з 1698, староста ашмянскі з 1699.
У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара чын генерал-лейтэнанта і тытул князя Свяшчэнай Рымскай Імперыі. Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхты — «рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 капітуляваў і быў засечаны шляхтай.
Сям’яПравіць
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын вялікага літоўскага гетмана Казіміра Яна і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Аляксандра Паўла.
Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.
КрыніцыПравіць
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 549. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.