Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696, Варшава — 13 жніўня 1775, Варшава) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Дзейнасць | палітык |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 26 красавіка 1696[1][2][3]
|
Смерць | 13 жніўня 1775[1][2][3] (79 гадоў)
|
Дынастыя | Род Чартарыйскіх |
Бацька | Казімір Чартарыйскі |
Маці | Ізабэла Эльжбета Морштын[d] |
Жонка | Элеанора Вальдштайн[d] |
Дзеці | Аляксандра Агінская і Антаніна з Чартарыйскіх[d] |
Узнагароды | |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Казіміра, палітычны кіраўнік «фаміліі» ў 1740—70-х г.
У 1720-х г. блізкі да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста II, вялікі падстолі літоўскі у 1720—22, кашталян віленскі ў 1722—24, падканцлер літоўскі у 1724—52, вялікі канцлер літоўскі з 1752; староста гродзенскі, гомельскі (1730), купішскі. Пасля смерці Аўгуста II (1733) прыхільнік Станіслава Ляшчынскага, у 1736 пагадзіўся з Аўгустам III. У 1744—50 спрабаваў правесці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, абапіраючыся на падтрымку Расіі і Аўстрыі. Пасля смерці Аўгуста III (1763) як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменніка Адама Казіміра на трон Рэчы Паспалітай. У 1764 пад аховай расійкіх войск арганізаваў у Вільні Генеральную канфедэрацыю ВКЛ, скіраваную супраць К. С.Радзівіла (Пане Каханку), і дамогся яго выгнання з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фаміліі», арганізавала ў 1767 Радамскую канфедэрацыю на чале з К. С.Радзівілам. Да антырасийскай Барскай канфедэрацыі Міхал Фрыдэрык не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстання расійскіх войск для яе падаўлення. 23 кастрычніка 1767 увайшоў у склад дэлегацыі Сойма, абранага пад ціскам рускага пасла Мікалая Рапніна, створанай у мэтах вызначэння сістэмы рэспублікі. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб прызнанні Першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Ад шлюбу з Элеанорай Вальдштэйн(польск.) бел. меў 3 дачкі і сына: Антаніну, Канстанцыю, Аляксандру і Антонія.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Michal Fryderyk Prince Czartoryski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Michał Fryderyk Czartoryski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ 3,0 3,1 Michał Fryderyk Czartoryski // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1020579625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Чартарыйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.
- Zielicska Z. Walka «Familii» o reformę Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.
- Dernaiowicz M. Portret Familii. Warszawa, 1990.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі