Міхал Хамінскі
Міхал Хамінскі (польск.: Michał Chomiński; 1729 — 17 ліпеня 1803, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Міхал Хамінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Адам Нарушэвіч | ||||||
Пераемнік | Каспар Гедройц[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Каўнаская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Элуса[d] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | 1729 ці каля 23 сакавіка 1730 | ||||||
Смерць |
16 ліпеня 1803 ці 17 ліпеня 1803 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Хамінскія[d] | ||||||
Бацька | Гіляры Хамінскі[d] | ||||||
Маці | Ганна з Копцяў[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНалежаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежня 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага[1].
Біскуп элеўсінскі, канонік Віленскі (1761), суфраган жмудскі (1767), пробашч шавельскі, пісар вялікі літоўскі (з 1788 па 1790)[1].
Памёр 17 ліпеня 1803 года ў Вільні. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Троках[1].
Узнагароды
правіцьКавалер ордэнаў Св. Станіслава (1777) і Белага Арла (1789)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г ХОМИНСКИЙ Францишек-Ксаверий Гилярьевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.