Міхал Юзаф Масальскі
Міхал Юзаф Масальскі (каля 1700 — 26 студзеня 1768) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1726), ваявода мсціслаўскі (з 1737), кашталян троцкі (з 1742) і віленскі (з 1744), гетман польны (1744—1762) і вялікі літоўскі (з 1762)[1].
Міхал Юзаф Масальскі Michał Józef Massalski | |
![]() | |
Міхал Юзаф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765 | |
![]() Герб «Масальскі» | |
Дзейнасць | дыпламат |
---|---|
Нараджэнне | 1697 |
Смерць | 26 студзеня 1768 |
Род | Масальскія |
Бацька | Ян Масальскі[d] |
Маці | Ганна з Валовічаў |
Жонка | Францішка з Агінскіх[d] |
Дзеці | Ігнацій Якуб Масальскі, Юзаф Адрыян Масальскі, Ян Мікалай Масальскі, Казімір Адрыян Масальскі[d] і Кацярына Масальская[d] |
Узнагароды | |
БіяграфіяПравіць
З княжацкага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.
Навучаўся ў Віленскім універсітэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.
У часы бескаралеўя па смерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойма (1733). Падтрымліваў абранне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.
У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбунала, дзе бараніў іх правы ў спрэчках з Радзівіламі.
Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іх праекты рэформ. У 1764 сфарміраваў у Вялікім Княстве Літоўскім генеральную канфедэрацыю, якая з дапамогай расійскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Прыняцце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэнні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[2].
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005, с. 274
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005, с. 275
ЛітаратураПравіць
- Мацук А. Масальскі Міхал Юзаф // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 274―275. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wielka encyklopedia PWN. Т. 17. ― Warszawa, 2001.
- Wielka ilustrowana encyklopedja powszechna. T. 10. — Krakόw, [1931].
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Папярэднік: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька |
Вялікі гетман літоўскі 1762—1768 |
Пераемнік: Міхал Казімір Агінскі |
Папярэднік: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька |
Польны гетман літоўскі 1744—1762 |
Пераемнік: Аляксандр Міхал Сапега |