Міхал Юзаф Сапега

(1670—1738) пісар польны літоўскі, ваявода падляшскі

Міхал Юзаф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалон-ан-Шампань) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляшскі (з 1728).

Міхал Юзаф Сапега
Michał Józef Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода падляшскі
1728 — 19 лістапада 1738
Папярэднік Станіслаў Матэвуш Жавускі
Пераемнік Караль Юзаф Сядльніцкі
Польны пісар літоўскі
1698 — 1730
Папярэднік Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн
Пераемнік Караль Юзаф Сапега
Нараджэнне 1670[1][2][…]
Смерць 6 сакавіка 1738(1738-03-06)[1][2][…]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Бенядзікт Павел Сапега[3]
Маці Ізабела з Тарлаў[d][3]
Жонка Марыя Тарэза Веляпольская
Дзеці Бенедыкт Аўгуст, Юзаф Фрыдэрык
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс

правіць

Вучыўся ў езуіцкіх калегіўме ў Варшаве. Выбіраўся паслом на соймы. Вялікі чашнік літоўскі ў 1687—1692, вялікі стражнік літоўскі ў 1692—1698, польны пісар у 1698—1730, ваявода падляшскі з 1728.

Генерал-маёр літоўскага войска (1710), генерал-лейтэнант кавалерыі (1714), генерал-лейтэнант саксонскага войска (1733). Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695, 1698. У Паўночнай вайне 1700—1721 у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага, пасля Аўгуста II

На Люблінскім сойме 1703 пазбаўлены пасады польнага пісара, але ў 1709 амніставаны Аўгустам II і зноў стаў польным пісарам.

У 1725 атрымаў Мельніцкае староства, у 1727 — Ордэн Белага Арла.

Сям’я

правіць

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Бенедыкта Паўла і Ізабелі Тарла. Меў брата Казіміра Юзафа.

Ажаніўся ў 1700 з Марыяй Тарэзай Веляпольскай. Меў сыноў:

  • Бенедыкта Аўгуста (памёр у 1730), старосту мельніцкага ў 1730;
  • Юзафа Фрыдэрыка (1717—1732), старосту мельніцкага, пунскага і стаклішскага з 1730.

Зноскі

  1. а б Michał Józef Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Pas L. v. Michal Józef Sapieha // Genealogics — 2003.
  3. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць