Міхал Юзаф Масальскі

гетман вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Міхал Юзэф Масальскі)

Міхал Юзаф Масальскі (каля 170026 студзеня 1768) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1726), ваявода мсціслаўскі1737), кашталян троцкі1742) і віленскі1744), гетман польны (17441762) і вялікі літоўскі1762)[2].

Міхал Юзаф Масальскі
Michał Józef Massalski
Міхал Юзаф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765
Міхал Юзаф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765
Герб «Масальскі»
Герб «Масальскі»
гетман вялікі літоўскі
1762 — 1768
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Міхал Казімір Агінскі
гетман польны літоўскі
1744 — 1762
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Аляксандр Міхал Сапега
28-ы ваявода мсціслаўскі
8 ліпеня 1737 — 21 мая 1742
Папярэднік Казімір Леан Хлусовіч[d]
Пераемнік Ежы Феліцыян Сапега
кашталян віленскі
1744 — 1768
кашталян троцкі
з 1742
пісар вялікі літоўскі
з 1726
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1741
цівун тэндзягольскі[d]
з 1717
Нараджэнне 1697
Смерць 26 студзеня 1768(1768-01-26)
Род Масальскія
Бацька Ян Масальскі[d]
Маці Ганна з Валовічаў
Жонка Францішка з Агінскіх[d][1]
Дзеці Ігнацій Якуб Масальскі, Юзаф Адрыян Масальскі, Ян Мікалай Масальскі, Казімір Адрыян Масальскі[d], Кацярына Масальская[d] і Юзаф Бяляўскі[d]
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

З княжацкага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.

Навучаўся ў Віленскім універсітэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.

У часы бескаралеўя па смерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойма (1733). Падтрымліваў абранне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.

У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбунала, дзе бараніў іх правы ў спрэчках з Радзівіламі.

Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іх праекты рэформ. У 1764 сфарміраваў у Вялікім Княстве Літоўскім генеральную канфедэрацыю, якая з дапамогай расійскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прыняцце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэнні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[3].

Зноскі

Літаратура Правіць