Міхал Ян Зянковіч

біскуп віленскі

Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (17241729), біскуп віленскі (ад 1730).

Міхал Ян Зянковіч
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762
Герб «Сястрэнец»
Герб «Сястрэнец»
біскуп віленскі
з 15 красавіка 1730
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Караль Пётр Панцажынскі
Пераемнік Ігнацы Якуб Масальскі
тытулярны біскуп
з 27 чэрвеня 1718
Дыяцэзія Juliopolis[d]
дапаможны біскуп
з 27 чэрвеня 1718
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
пісар вялікі духоўны літоўскі
1724 — 1729
Папярэднік Багуслаў Гасеўскі
Пераемнік Антоній Юзаф Война
Нараджэнне 1670[1][2]
Смерць 23 студзеня 1762(1762-01-23)
Род Зянковічы[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Дзейнасць тытулярны біскуп, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[4].

Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. 27 красавіка 1718 зрабіўся біскупам-суфраганам жамойцкім, а ў 1724 — пісарам вялікім літоўскім. Ад 2 кастрычніка 1730 біскуп віленскі.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з’ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736.

Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.

8 верасня 1750 быў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)[5].

Зноскі

  1. Michał Jan Zienkowicz // NUKAT — 2002.
  2. Michał Jan Zienkowicz // MAK
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
  4. ЭнцВКЛ 2010.
  5. Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999.

Літаратура правіць