Міхал Яўстахій Валовіч
(пам. 1689) падкаморы слонімскі
Міхал Яўстахій Валовіч (? — 1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Міхал Яўстахій Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Смерць | 1689[1] | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Самуэль Валовіч[2] | ||||||
Жонка | Соф’я з Масальскіх[d][1][3] | ||||||
Дзеці | Ганна з Валовічаў[d][1], Юрый Валовіч[d][1] і Кацярына з Валовічаў[d][1] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Валовіча. Згадваецца у 1645 г. пры падзеле з братамі бацькоўскай маёмасці.
Падстолі ашмянскі ў 1669—1676 гг., слонімскі падкаморы ў 1677—1685 гг. Электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ў 1669 г.
Памёр у 1689 г., у падымным рэестры Слонімскага павета за 1690 г. згадваюцца яго удава i сын Юрый, падкаморыч слонімскі.
Сям’я
правіцьЗ 1674 года ў шлюбе з княжной Соф’яй Яганнай з Масальскіх, якая згадваецца ў 1695 г. як уладальніца маёнтка Рудзевічы ў Ваўкавыскім павеце.
Літаратура
правіць- 4/3. Міхал Яўстахій // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
- ↑ а б в г д Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 139. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 138. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 258.