Міхась Багун
Міхась Багун, сапр. Міхаіл Фёдаравіч Блошкін (9 лістапада 1908, Мінск — 17 лютага 1938; Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Міхась Багун | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Фёдаравіч Блошкін |
Псеўданімы | Асака М., Багунец, Міхась Багун, Михась Багун, Баг., Міх. Б. і М. Б. |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1938 (29 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1932 |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 года настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомльскага раёна. У 1931—1932 гадах працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—1936 гадах літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»[1].
Арыштаваны 4 лістапада 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954 года. У Гродне, на Праваслаўных могілках (паблізу Фарных каталіцкіх могілак) на магіле яго маці, Веры Блошкінай, устаноўлены кенатаф з партрэтам паэта.
Творчасць
правіцьПачаў друкавацца ў 1925 годзе. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага «Як гартавалася сталь » (1936), Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), Ф. Панфёрава «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш[1].
Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.
Бібліяграфія
правіць- Выбранае. — Мн., 1961.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Звонак А. Паэзія Міхася Багуна // ЛіМ. 1958, 2 жн.
- Грахоўскі С. Другое жыццё паэта // ЛіМ. 1961, 5 мая
- Хведаровіч М. Пясняр залатой рані: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛіМ. 1968, 15 ліст.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — С. 180. — 542 с.; іл.. — ISBN 5-85700-061-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
правіцьМіхась Багун у Вікікрыніцах | |
Міхась Багун на Вікісховішчы |
- БАГУН Міхась // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- БАГУН Міхась // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.