Міхась Блісцінаў

пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык

Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) Блісцінаў[1] (19 кастрычніка 1909, вёска Іванкава, Мяшчоўскі павет, цяпер Калужская вобласць — 24 снежня 1982) — беларускі сцэнарыст, перакладчык. Псеўданімы: Лісцінаў М., Міхась Чаромха[1].

Міхась Блісцінаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1909(1909-10-19) ці 19 кастрычніка (1 лістапада) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1982(1982-12-24) (73 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1910 годзе з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1928 г. пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гг. — студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1933—1936 гадах — адказны сакратар рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Скончыў сцэнарны факультэт Кінаакадэміі ў Маскве (1938). Працаваў рэдактарам на кінастудыі «Савецкая Беларусь». У час Вялікай Айчыннай вайны быў на штабной і палітрабоце ў 53-й арміі Паўночна-Заходняга і Стэпавага франтоў, з 1943 г. — у дывізійнай газеце 2-га Украінскага і Забайкальскага франтоў. У пасляваенны час працаваў ва ўстановах кінематаграфіі ў Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1939 года.

Творчасць правіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926 годзе з вершаў. З 1929 года пісаў апавяданні і нарысы. Аўтар п’ес «Агні Палесся» (1931), «Трактар» (1931), «Мох» (1932), інсцэніровак «Ленінцы» і «Кастрычнік» (1932), «Грунт» (пастаўлена ў 1934), аповесці «Хітрасць» (альманах «Бальшавіцкая моладзь», 1934).

Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Строгая жанчына» (пастаўлены ў 1959), а таксама васемнаццаць сцэнарыяў дакументальных і навукова-папулярных фільмаў (фільм «Каларадскі жук» у 1965 г. адзначаны на Міжнародным кінафестывалі ў Браціславе дыпломам).

У перыядычным друку выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях кіно.

Пераклаў на беларускую мову «Крэнкебіль» А. Франса (1936), «Пятра Першага» А. Талстога (1940, скарочанае выданне для дзяцей), п’есу «Як гартавалася сталь» (паводле рамана М. Астроўскага, 1937), паасобныя п’есы А. Бруштэйн, Б. Тур, В. Любімавай і інш.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».

Зноскі

Спасылкі правіць