Міхась Дуброўскі

Міхась Дуброўскі (3 кастрычніка 1897, в. Казелле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 11 верасня 1983) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Міхась Дуброўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1897(1897-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1983(1983-09-11) (85 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам у Харкаве (1915—1916), быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Смаленску і на Клімаўшчыне. Служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў творчае аддзяленне Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава ў Маскве (1925), быў накіраваны на працу ў Мінск — навуковым супрацоўнікам літаратурнай камісіі Інбелкульта. У 1926—1945 гг. жыў у Маскве, працаваў упраўдомам ва Усесаюзным радыёкамітэце, настаўнічаў (у 1941—1942 гг. працаваў у Башкірыі). Скончыў аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры (1941). З 1945 — старшы выкладчык Брэсцкага педагагічнага інстытута, у 1949—1950 гг. — Літаратурнага інстытута (Масква), у 1950—1957 — Гродзенскага педінстытута. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1959 года).

Творчасць правіць

Выступаў у перыядычным друку з вершамі, п’есамі, артыкуламі з 1918. Суаўтар (разам з П. Шастаковым) п’есы-лібрэта «Уласнай рукой» (газета «Гудок», 1928—1929, пастаўленая ў 1919). У 1926 у яго перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем паэма О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы».

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць