Міхась Кавыль, сапр. Язэп Казіміравіч Лешчанка (1 снежня 1915[1], в. Покаршаў (Покрашава), Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 6 красавіка 2017, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША[2]; Псеўданімы і крыптанімы: М. К., Я. Ляшчына, Я. Л.) — беларускі паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч.

Міхась Кавыль
Язэп Казіміравіч Лешчанка
Міхась Кавыль.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Язэп Казіміравіч Лешчанка
Псеўданімы Міхась Кавыль, М. К., Я. Ляшчына, Я. Л.
Дата нараджэння 1 снежня 1915(1915-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 2017(2017-04-06) (101 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Нapaдзiўcя на Случчы­не. Ягоны бацька неўзабаве загінуў у вой­ску падчас Пepшaй Сycвeтнaй вaйны, і ў мaцi засталося пяцёpa дзяцeй. Вучыўся ў Грэскай сямігодцы, пасля ў Грозаўскай, а потым зноў у Грэскай, якую скончыў у 1930. У 1930—1933 вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (Мінск). 23 лютага 1933 арыштаваны і асуджаны на 3 гады зняволення па справе «Беларускай народнай Грамады». Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. У 1935 годзе вызвалены, жыў у Варонежы (1935—1941), дзе вучыўся ў педагагічным інстытуце, працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Камінтэрн», настаўнічаў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны на тэрыторыі СССР на Украінскім фронце. У 1942 трапіў у палон, у 1943 выпушчаны на волю, вярнуўся ў Мінск. Далучыўся да Саюза беларускай моладзі, скончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Берлінам, на якіх рыхтавалі будучых кіраўнікоў СБМ, працаваў у аддзеле прапаганды ў Мінску.

З 1944 у эміграцыі ў Германіі, Бельгіі, дзе працаваў на шахтах. З 1950 у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы. Рэдактар першых трох нумароў газеты «Беларуская трыбуна», потым рэдактар не пазначаўся. У 1950-х браў актыўны ўдзел у працы Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (БККА). Быў віцэ-старшынёй на Першым Кангрэсе беларусаў Амерыкі (11 лютага 1951). Сумесна з Янкам Золакам у 1958 г. рэдагаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Прыйсьце». Быў сябрам [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва|Беларускага інстытута навукі і мастацтва].

З падвоенага № 27—28 (1983) быў сталым рэдактарам часопіса «Беларуская думка», аднак, з-за праблем са здароўем рэдактарскія функцыі перайшлі да друкара і выдаўца часопіса Ж. Навумчыка.

1 снежня 2015 г. адзначыў стагоддзе, з чым яго павіншаваў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Управа Беларускага інстытута навукі і мастацтва разам з віншаваннем перадала яму, ягоным сынам і ўнукам копіі старонак з англамоўнай гісторыі беларускай замежнай літаратуры брытанскага прафесара Арнольда Макміліна, на якіх аўтар апісвае літаратурныя творы Міхася Кавыля.

Памёр 6 красавіка 2017 г. у Саўт-Рыверы і пахаваны на могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай.

ТворчасцьПравіць

Друкавацца пачаў у 1929 у газеце «Беларуская вёска». Уваходзіў у літаратурную арганізацыю «Маладняк». У 19421944 друкаваўся ў газеце «Раніца», потым у шэрагу эміграцыйных выданняў.

На эміграцыі выйшлі зборнікі паэзіі «Ростань», «Пад зорымі белымі», «Першая рана», «Цяжкія думы», кніга выбраных твораў «Міжагнёўе».

Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, з украінскай пераклаў паасобныя творы Яра Славуціча, М. Рыльскага, П. Тычыны; з англійскай — Н. Гімбела[en], польскай — В. Гамуліцкага, Л. Падгорскага-Аколава, рускай — Б. Пастэрнака. Сумесна з Янам Пятроўскім пераклаў «Роздумы» Марка Аўрэлія.

ТворыПравіць

ЛітаратурныяПравіць

  • Ростань: Вершы. — Рэгенсбург, 1947. — 44 с.[3]
  • На Парнасе // Беларуская інфармацыйная служба. — 1948. — № 21. — 1 верасьня. — С. 3—4.
  • Пад зорамі белымі: Вершы. —Ню-Ёрк: [выдавецтва Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту ў Ню-Ёрку], 1954. — 70 с.
  • Першая рана. — Манчэстэр: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1960. — 41 с.
  • Цяжкія Думы: Санэты. — Саўт Рывэр: выданьне Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту, 1961. — 61 с.
  • Лясная казка: [П'еса]. — Саўт Рывэр, 1967. — 6 с.
  • Міжагнёўе: Выбраныя творы. — Нью Ёрк: БІНІМ, 1990. — XXI, 343 с. — (Byelorussian Poets and Writers Series; № 4).
  • Мой шлях. — Grand Rapids, Mi.: «Беларускі Сьвет», 1991. — 10 с.

ПубліцыстычныяПравіць

  • «Дзярлівая птушка» К. Акулы // Беларуская думка. — 1965. — № 8. — С. 8.
  • Казённы дом і казённая дарога // Запісы БІНІМ. — 1992. — № 20. — С. 65—101.
  • Мой адказ Рамановічу [Рыгору Крушыне] // Бацькаўшчына. — 1959. — № 1—2 (437—438). — С. 7[4].

Зноскі

  1. У літаратуры, напр. даведніках Гардзіцкага і Маракова, сустракаецца памылковая дата нараджэння — 1.11.1915, у энцыклапедыі «Беларускія пісьменнікі» у 6 т. у 3-м томе таксама памылкова — 1.2.1915 года. Праўдзівую дату 1.12.1915 пацвярджае уласнаручна запоўненая М. Кавылём анкета, альманах «Ля чужых берагоў» і зборнік «Міжагнёўе».
  2. Памёр пісьменнік Міхась Кавыль. Ён пражыў 101 год
  3. Printed with the permission of UNRRA team 906. Технічними засобами вид. С-ки «Украінське Слово». Druk: «Mittelbayerische Zeitung», Regensburg. Вокладка мастака М. Білінськага.
  4. Адказ на артыкул К. Рамановіча «Думкі аб паэзіі»

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць