Міхась Канстанцінавіч Клышка (8 ліпеня 1925, вёска Данейкі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць10 студзеня 1984) — беларускі мовазнавец.

Міхась Клышка
Дата нараджэння 8 ліпеня 1925(1925-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1984(1984-01-10) (58 гадоў)
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Брат А. Клышкі. Скончыў БДУ (1958). Працаваў журналістам, у 1967—81 у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993), праілюстраванага матэрыяламі з твораў беларускіх пісьменнікаў, фальклору, навуковых, навукова-папулярных, даведачных і перыядычных выданняў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Саламевіч І. Клышка // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
  • Сцяпко П. Беларускі сінанімічны... // Полымя. 1997. № 4.