Міхась Міхайлавіч Міцкевіч
Міхась Міцкевіч (13 ліпеня 1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павета — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк; Псеўданімы: Антон Галіна) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа.
Міхась Міхайлавіч Міцкевіч | |
Род дзейнасці: | перакладчык |
---|---|
Дата нараджэння: | 13 ліпеня 1897 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 25 кастрычніка 1991 (94 гады) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Бацька: | Міхал Казіміравіч Міцкевіч |
Маці: | Ганна Юр'еўна Міцкевіч |
БіяграфіяПравіць
У 1910-х гг. удзельнік нацыянальнага руху, дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1919—1920 гг. выкладаў беларускую мову ў Мінскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х настаўнічаў. У 1939—1941 гг. працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспектарам беларускіх школаў Стаўбцоўскага р-на. З лета 1944 г. у эміграцыі, у лагерах для перамешчаных асоб — настаўнічаў, выдаў чатыры чытанкі для дзяцей. З 1950 года ў ЗША, актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларус», быў рэдактарам часопіса «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Гардзіенка А. Біяграмы // Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн.: Бібліятэчка «Беларускага гістарычнага агляду», 2002.