Міхась Пянкрат

(Пасля перасылкі з Міхась Міхайлавіч Пянкрат)

Міхась Міхайлавіч Пянкрат (28 жніўня 1918, в. Карпілаўка, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2001) — беларускі паэт, празаік.

Міхась Пянкрат
Асабістыя звесткі
Псеўданімы М. Асака, М. Дарожны, П. Жвір, М. Міхайлаў, П. Міхайлаў, М. Паўлаў, І. Чумічка
Дата нараджэння 28 жніўня 1918(1918-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, празаік
Мова твораў беларуская
Дэбют «Песня калгасніцы» // «Чырвоная змена», 1937
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі з 1935 працавалі ў калгасе. У 1937 скончыў Хутарскую сямігодку і паступіў у Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць агранома.

Увосень 1939 пайшоў служыць у Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (19391940), быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, у санаторыі г. Есентукі, быў камісаваны. У 19401941 працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны да 1942 знаходзіўся ў вёсцы Ведрыца Чэрвеньскага раёна. У 1942 быў сувязным партызанскай брыгады «Красное знамя», якая дзейнічала на Міншчыне. З 1943 перайшоў у брыгаду, ваяваў да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі. У 1945 пераехаў у Мінск і працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Сталінская моладзь» (19451947), «Савецкі селянін» («Колхозная правда», «Сельская газета», 19471956), у часопісе «Вожык» (19591979). Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1951.

Творчасць

правіць

Першы верш «Песня калгасніцы» апублікаваны ў 1937 у газеце «Чырвоная змена». Многія яго вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Піянер Беларусі», «Комсомольская правда», часопісах «Полымя», «Смена», «Крокодил».

Першая кніга — зборнік вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар зборнікаў сатырычных апавяданняў і гумарэсак «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), апавяданняў і аповесцей «Шчасце маё» (1962), «Ведрыцкія напевы» (1965), «Любоў у квадраце» (1969), «Прынцыповы пасаг» (апавяданні, вершы і гумарэскі, 1978), «Спатканні і ростані» (выбранае, 1978), «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Напісаў кнігі нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Чэрвень» (1977), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Два Пецькі» (1973), «Двое ў лодцы» (1983).

На словы М. Пянкрата П. Ахрыменка і З. Паўлоўскі напісалі песні. Паасобныя творы пісьменніка перакладзеныя на рускую, украінскую, азербайджанскую, грузінскую, літоўскую, таджыкскую, узбекскую, эстонскую мовы.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Пянкрат Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 104—105. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Пянкрат Міхась / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.