Міхась Падгорны
Міхась Падгорны — опера ў 4-х дзеях кампазітара Я. К. Цікоцкага, прэм'ерай якой 10 мая 1939 года быў адкрыты будынак Беларускага тэатра оперы і балета[1].
Міхась Падгорны | |
---|---|
Міхась Падгорны | |
| |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Пятрусь Броўка |
Мова лібрэта | беларуская |
Дзеяў | 4 |
Першая пастаноўка | 10 сакавіка 1939 |
Міхась Падгорны | |
---|---|
![]() Сцэна з оперы | |
Жанр | опера |
Аўтар | лібрэта П. Броўка |
Кампазітар | Я. К. Цікоцкі |
Дырыжор | Пятрусь Броўка |
Рэжысёр | Л. М. Літвінаў |
Акцёры |
Л. Александроўская В. І. Глушакоў |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1939 |
АпісаннеПравіць
1-ая рэдакцыяПравіць
Опера была пастаўлена рэжысёрам Л. М. Літвінавым пад кіраўніцтвам дырыжора М. Шнэйдэрмана[2]. Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. А. Матрунін[2]. Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Анішчук — І. Мурамцаў[3].
2-ая рэдакцыяПравіць
Прэм'ера адбылася 31 студзеня 1940 года на дэкадзе беларускага мастацтва[2][4]. Дырыжор М. Шнэйдэрман, рэжысёр П. Златагораў(руск.) бел., мастак Б. І. Волкаў(руск.) бел., балетмайстар К. А. Мулер, хормайстар Вольскі; Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Марцін — П. І Засецкі, Ганка — В. Ф. Валчанецкая, Змітрок Закрэўскі — М. І. Дзянісаў, Анішчук — І. Мурамцаў, Ігнат Закрэўскі — Л. Кцітораў[3].
3-ая рэдакцыяПравіць
Новая рэдакцыя спектакля вышла з некаторымі аўтарскімі папраўкамі 26 кастрычніка 1957 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску[2][5]. Дырыжор А. М. Брон , рэжысёр Л. Александроўская, мастак П. Масленікаў[2][6]., хормайстар М. Прысёлкаў, балетмайстар С. У. Дрэчын, Т. С. Узунава, Ю. У. Хіраска. Акцёры: Міхась — Нікольскі, Марыся — Т. І. Шымко, Змітрок Закрэўскі — Глазаў, Ганка — Л. І. Галушкіна, Анішчук — Л. Ф. Бражнік, Апочка — Удавічэнка, Ігнат Закрэўскі — У. Я. Лубяной, Марцін — М. Лазараў)[3].
Музыкальная часткаПравіць
У музыцы Цікоцкага выкарыстоўваюцца інтанацыі беларускай песні, але яе музычная мова звернута не ў мінулае, а ў сучаснасць. Самая вялікая ўдача оперы — партыя Марысі, якая дае ўдзячны матэрыял для артысткі (у выкананні Л. Александроўскай гэты вобраз атрымаў яркае ўвасабленне). Постаць Міхася апынулася некалькі дэкларатыўнай, рэзанерскай, шмат ярчэй выйшаў кулак Змітрок[5].
СюжэтПравіць
У аснове сюжэту ляжыць жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі. На гэтым фоне развіваецца няпростая гісторыя адносін двух закаханых: Міхася і Марысі[5].
АкцёрыПравіць
- Марыся, сапрана — Л. Александроўская (першая выканаўца), С. Друкер, Т. І. Шымко, Р. В. Млодак, Л. Р. Ганестава[7], Р. І. Крысці
- Маці Марысі, мецца-сапрана — Б. І. Вержбаловіч
- Бацька Марысі, бас
- Ганка, сяброўка Марысі, мецца-сапрана — Л. І. Галушкіна, К. К. Кудрашова(руск.) бел., Я. А. Бржэзінская, А. М. Буколава, А. А. Альшэўская, Т. Я. Хумарава, Г. І. Цэпава
- Міхась Падгорны, тэнар — В. Ф. Лапін (першы выканаўца), І. М. Балоцін[8], А. Г. Лявіцкі, Г. І. Цярэнцьеў, Л. Ф. Штрыхуль
- Анішчук, бас — І. Мурамцаў (першы выканаўца), Л. Ф. Бражнік
- Марцін, таварыш Міхася, тэнар — В. І. Глушакоў (першы выканаўца), П. І Засецкі
- Ігнат Закрэўскі, бас — У. Я. Лубяной
- Змітрок Закрэўскі, барытон — А. Д. Арсенка, М. І. Дзянісаў, А. М. Генералаў, В. В. Каліноўскі
- Баба-Лапатуха, сапрана
- Вінцэнт Аночка, тэнар
- Лукаш, бас
- Дзясяцкі, барытон
- Сват, бас
- Першы шляхціц, тэнар
- Другі шляхціц, барытон
- Афіцэр, тэнар
- Хлопец, тэнар
Зноскі
- ↑ Опера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» (руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Тикоцкий Е. К. (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Театральная Энциклопедия (руск.)
- ↑ Фатаграфія трупы спектакля на Дэкадзе
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Опера Евгения Тикоцкого «Михась Подгорный» (руск.)
- ↑ Масленікаў Павел Васілевіч
- ↑ Ганестава Людміла Раманаўна
- ↑ БОЛОТИН Исидор Михайлович (руск.)