«Міхась Падгорны» — опера ў 4-х дзеях кампазітара Яўгена Цікоцкага, прэм’ерай якой 10 мая 1939 года быў адкрыты будынак Беларускага тэатра оперы і балета[1].

Міхась Падгорны
Міхась Падгорны
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь 9.JPG
Кампазітар
Лібрэтыст Пятрусь Броўка
Мова лібрэта беларуская
Дзеяў 4
Першая пастаноўка 10 сакавіка 1939
Міхась Падгорны
Афіша/постар/сцэна
Сцэна з оперы
Жанр опера
Аўтар лібрэта П. Броўка
Кампазітар Я. К. Цікоцкі
Дырыжор Пятрусь Броўка
Рэжысёр Л. М. Літвінаў
Акцёры Л. Александроўская
В. І. Глушакоў
Краіна БССР
Мова беларуская
Год 1939

АпісаннеПравіць

1-ая рэдакцыяПравіць

Опера была пастаўлена рэжысёрам Л. М. Літвінавым пад кіраўніцтвам дырыжора М. Шнэйдэрмана[2]. Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. А. Матрунін[2]. Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Анішчук — І. Мурамцаў[3].

2-ая рэдакцыяПравіць

 
Эскіз дэкарацыі да оперы. 1940

Прэм'ера адбылася 31 студзеня 1940 года на дэкадзе беларускага мастацтва[2][4]. Дырыжор М. Шнэйдэрман, рэжысёр П. Златагораў(руск.) бел., мастак Б. І. Волкаў(руск.) бел., балетмайстар К. А. Мулер, хормайстар Вольскі; Міхась — В. Ф. Лапін, Марыся — Л. П. Александроўская, Марцін — П. І Засецкі, Ганка — В. Ф. Валчанецкая, Змітрок Закрэўскі — М. І. Дзянісаў, Анішчук — І. Мурамцаў, Ігнат Закрэўскі — Л. Кцітораў[3].

3-ая рэдакцыяПравіць

Новая рэдакцыя спектакля вышла з некаторымі аўтарскімі папраўкамі 26 кастрычніка 1957 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску[2][5]. Дырыжор А. М. Брон , рэжысёр Л. Александроўская, мастак П. Масленікаў[2][6]., хормайстар М. Прысёлкаў, балетмайстар С. У. Дрэчын, Т. С. Узунава, Ю. У. Хіраска. Акцёры: Міхась — Нікольскі, Марыся — Т. І. Шымко, Змітрок Закрэўскі — Глазаў, Ганка — Л. І. Галушкіна, Анішчук — Л. Ф. Бражнік, Апочка — Удавічэнка, Ігнат Закрэўскі — У. Я. Лубяной, Марцін — М. Лазараў)[3].

Музыкальная часткаПравіць

У музыцы Цікоцкага выкарыстоўваюцца інтанацыі беларускай песні, але яе музычная мова звернута не ў мінулае, а ў сучаснасць. Самая вялікая ўдача оперы — партыя Марысі, якая дае ўдзячны матэрыял для артысткі (у выкананні Л. Александроўскай гэты вобраз атрымаў яркае ўвасабленне). Постаць Міхася апынулася некалькі дэкларатыўнай, рэзанерскай, шмат ярчэй выйшаў кулак Змітрок[5].

СюжэтПравіць

У аснове сюжэту ляжыць жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі. На гэтым фоне развіваецца няпростая гісторыя адносін двух закаханых: Міхася і Марысі[5].

АкцёрыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць