Міхась Стральцоў
Міха́сь Стральцо́ў[1][2], афіцыйна Міхаі́л Ляво́навіч Стральцо́ў (14 лютага 1937, в. Сычын, Прапойскі раён, Магілёўская вобласць — 23 жніўня 1987, Мінск) — беларускі празаік, паэт, перакладчык і літаратуразнавец.
Міхась Стральцоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Лявонавіч Стральцоў |
Дата нараджэння | 14 лютага 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1987 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, пісьменнік, паэт, навэліст |
Жанр | эсэ, аповесць[d] і паэзія |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Прапоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1954 годзе скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу (Краснапольскі раён). У 1954 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыў у 1959 годзе.
Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961, 1969—1972), часопісах «Полымя» (1961—1962), «Маладосць» (1962—1968), з 1984 года — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў БССР і Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года. У 1981 годзе быў змешчаны ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у Мазыры, дзе правёў некаторы час[3]. Сучаснікі адзначалі апалітычнасць Стральцова, змяшчэнне ў ЛПП было звязана з празмерным ужываннем алкаголю[4].
Хварэў на рак стрававода[5], памёр 23 жніўня 1987 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1952 года. Першае апавяданне «Дома» надрукаваў у 1957 годзе (часопіс «Маладосць»). У першым зборніку апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіўся тонкі псіхалагізм, веданне побыту вёскі і горада. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. Пазней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філасофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах паказана душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню.
У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове» (1965) аналізаваў майстэрства Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Піліпа Пестрака, Аляксея Русецкага, Аляксея Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Куляшова, Янкі Брыля, Пімена Панчанкі, Анатоля Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).
Пераклаў на беларускую мову творы Мікалая Браўна, Нікаласа Гільена, Пабла Неруды, Аляксандра Пушкіна, Яраслава Смелякова сучасных італьянскіх паэтаў, раман Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Барыса Пастарнака і інш.
Творы Міхася Стральцова перакладалі на рускую, англійскую, балгарскую, венгерскую мовы[6]. Пісьменніку прысвячалі вершы Аляксей Пысін, Уладзімір Караткевіч і іншыя паэты[6]. Пра Міхася Стральцова і яго творы пісалі Янка Брыль, Дзмітрый Бугаёў, Анатоль Вярцінскі, Ала Сямёнава і інш.[6]
Сям’я
правіцьАд першага шлюбу меў двух дачок — Вікторыю і Вераніку[3].
Другая жонка — Алена Дзмітрыеўна Стральцова. Дачка — Вераніка Стральцова, беларускі вучоны-філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (2001). Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: беларуская аўтабiяграфiчная проза канца ХХ стагоддзя.
Перад смерцю Стральцова яго палюбоўніца Роза Станкевіч зацяжырыла, дачка нарадзілася пасля смерці бацькі, была названа ў яго гонар Міха́ся[7].
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1988) — за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».
- Узнагароджаны граматай Вяхроўнага Савета БССР.
Бібліяграфія
правіць- На ўспамін аб радасці (1974)
- Падарожжа за горад (1986)
- Выбранае (1987)
Ушанаванне памяці
правіцьУ 2018 годзе ўдавой Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і Саюзам беларускіх пісьменнікаў заснавана літаратураная прэмія імя Міхася Стральцова.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ а б Скобла, Міхась. «Міхась Стральцоў пісаў цяжка — як дровы сек» . Радыё Свабода (14 лютага 2017). Праверана 2 лістапада 2023.
- ↑ Бахарэвіч, Альгерд. Знакі і сымбалі . Радыё Свабода (15 чэрвеня 2012). Праверана 2 лістапада 2023.
- ↑ Анатоль Сідарэвіч . dziejaslou.by. Праверана 2 лістапада 2023.
- ↑ а б в Стральцоў Міхась (Міхаіл Лявонавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ 20 нечаканых фактаў пра Міхася Стральцова / Мой BY . moyby.com (14 лютага 2018). Праверана 2 лістапада 2023.
Літаратура
правіць- Стральцоў Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 426—431. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
- Міхась Стральцоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 515—516. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Бугаёў Дз. Шматграннасць. — Мн., 1970.
- Сямёнава А. Гарачы след таленту. — Мн., 1979.
- Карамазаў В. І прадчуванне, і лёс // Полымя, 1987. № 2.
- Барадулін Р. І. Стральцо́ў Міхась (Міхаіл Лявонавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 197. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стральцо́ў Міхась (Міхаіл Лявонавіч) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 429—430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Анатоль Сідарэвіч: Міхась Стральцоў — як празрыстае асенняе паветра Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Літаратурныя імёны Слаўгарадчыны Архівавана 19 снежня 2018.
- Міхась Стральцоў (1937—1987). Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці (Праверана 19 мая 2023)
- Людміла Рублеўская Загадка паэта, пісьменніка і літаратуразнаўцы Міхася Стральцова (Праверана 19 мая 2023) // Газета «Звязда»