Міхась Стрыгалёў

беларускі паэт, перакладчык

Міхась Стрыгалёў (Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў[1] 25 мая 1938, вёска Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 22 снежня 2005[2]) — беларускі паэт і перакладчык. Бацька А. М. Стрыгалёва[1].

Міхась Стрыгалёў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў
Дата нараджэння 25 мая 1938(1938-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2005(2005-12-22) (67 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Недайскай сярэдняй школы (1955) год працаваў у мясцовым калгасе імя Ф. Энгельса. Скончыў энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1961). Быў старшым інжынерам-электрамеханікам вайсковай часці (Уральская ваенная акруга, 1961—1965), інжынерам трэста «Уралмантажаўтаматыка», старшым інжынерам лабараторыі трэста «Пермгаррамбуд» у Пярмі (1965—1969). Скончыў завочна Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1969). Працаваў літаратурным кансультантам Пермскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СП РСФСР (1970—1971), загадчыкам фальклорна-выдавецкага аддзела пермскага Дома народнай творчасці (1971—1972), рэдактарам шматтыражнай газеты трэста «Будтэрмаізаляцыя» «За коммунистический труд». З 1978 года жыў у Барысаве. У 1980—1982 гадах — сцэнарыст кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 года кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Бярэзіна» пры барысаўскай аб’яднанай газеце «Камуністычная праца».

Член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года.

Творчасць правіць

У друку выступіў упершыню ў 1956 годзе (шматтыражная газета Беларускага політэхнічнага інстытута «Советский инженер», верш «Ну и погодка»). Пісаў на рускай, беларускай мовах. У Пермі выйшлі зборнікі паэзіі «Хмель» (1966), «Цвет времени» (1971), калектыўны зборнік перакладаў «Четыре ветра: Поэзия народов Прикамья» (1970), у Мінску — кнігі паэзіі «Белая Русь» (1967), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Кола фартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (вершы і паэма, 1990), «Третья стража» (1999); пасля смерці — «Яшчэ да снегу» (2008), «Белый монах» (2012). Пераклаў на рускую мову (сумесна з А. Стрыгалёвым) кнігу М. Мятлiцкага «Бабчын» (1997).

Перакладаў на беларускую з комі-пермяцкай і рускай моў. Пісаў для дзяцей[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Стрыгалёў Міхась (Міхаіл Лаўрэнцьевіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стрыгалёў Міхаіл Лаўрэнцьевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага раёна. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 417—418.