Міхаэль Вольгемут
Міхаэль Вольгемут (ням.: Michael Wolgemut, 1434, Нюрнберг — 30 лістапада 1519, там жа) — нямецкі жывапісец, гравёр і разьбяр па дрэве. Прадстаўнік нюрнбергскай школы жывапісу. У яго майстэрні ў 1486-89 гадах вучыўся Альбрэхт Дзюрэр. Вольгемут выконваў замову саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага па афармленні яго палаца ў Вітэнбергу (згублены ў Другую сусветную вайну).
Міхаэль Вольгемут | |
---|---|
Дата нараджэння | 1434[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1519[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Valentin Wolgemut[d] |
Род дзейнасці | мастак, кнігадрукар, мастак-гравёр, гравёр, графік, ксілограф |
Мастацкі кірунак | нямецкае Адраджэнне[d] |
Уплыў | Hans Pleydenwurff[d] і Valentin Wolgemut[d] |
Уплыў на | Альбрэхт Дзюрэр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВерагодна, Міхаэль Вольгемут навучаўся рамяству на працах фламандскіх жывапісцаў. Вольгемут ажаніўся з удавой свайго працадаўцы Ганса Плейдэнвурфа і атрымаў яго майстэрню. Разам са сваім прыёмным сынам Вільгельмам Плэйдэнвурфам ілюстраваў «Нюрнбергскую хроніку».
Да лепшых работ Вольгемута адносяцца: алтар Перынгсдэрфераў (цяпер у Царкве міру ў Нюрнбергу), разны, упрыгожаны жывапісам алтар царквы св. Марыі ў Цвікау, роспіс залы ратушы ў Гослары, алтар у Гарадской царкве Іаана Хрысціцеля ў Швабаху і чатыры алтарныя панэлі ў мюнхенскай пінакатэцы. Вольгемут пісаў таксама партрэты.