Міхаэль Майр
Міхаэль Майр (ням.: Michael Mayr; 10 красавіка 1864 — 21 мая 1922, Вальднойкірхен) — федэральны канцлер Першай Аўстрыйскай рэспублікі з лістапада 1920 да чэрвеня 1921 года. Член хрысціянска-сацыяльнай партыі, па спецыяльнасці — гісторык.
Міхаэль Майр Michael Mayr | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
Папярэднік | Карл Рэнер | ||
Пераемнік | Ёхан Шобер | ||
| |||
Папярэднік | Карл Рэнер | ||
Пераемнік | Ёхан Шобер | ||
Партыя | |||
Адукацыя | Венскі ўніверсітэт | ||
Дзейнасць | дыпламат, гісторык, архівіст, палітык, прафесар | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 10 красавіка 1864 | ||
Смерць | 21 мая 1922 (58 гадоў) Вальднойкірхен | ||
БіяграфіяПравіць
Майр нарадзіўся ў гарадку Адлванг у Верхняй Аўстрыі. Вывучаў гісторыю і геаграфію ў Венскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1890 годзе. З 1897 да 1920 года ўзначальваў Цірольскі дзяржаўны архіў (ням.: Tiroler Landesarchives). У 1900 годзе стаў прафесарам сучаснай гісторыі ва ўніверсітэце Інсбрука.
Палітычная кар'ера Майра пачалася ва ўладных інстытутах Аўстра-Венгрыі. З 1907 да 1911 года ён быў членам рэйхсрата, а з 1908 па 1914 — ландтага Ціроля. Пасля распаду імперыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1919 і 1920 гадах Майр быў дэлегатам ад Хрысціянска-сацыяльнай партыі ў Нацыянальны сход у рамках распрацоўкі праекта новай канстытуцыі.
У 1920 годзе Майр замяніў на пасадзе дзяржаўнага сакратара (ням. Staatskanzler) Карла Рэнера. У лістападзе 1920 года ён стаў федэральным канцлерам Аўстрыі і міністрам замежных спраў краіны, узначаліўшы ўрад меншасці хрысціянскай сацыялістычнай партыі.
Сышоў у адстаўку 1 чэрвеня 1921 года ў адказ на рэферэндум, які быў праведзены ў Штырыі па пытанні выхаду зямлі са складу Аўстрыі і далучэння да Германіі.
БібліяграфіяПравіць
- W. Lazius als Geschichtsschreiber Sterreichs, 1894 (Wolfgang Lazius)
- Der Generallandtag der. Sterreichischen Erbl Nder, Augsburg 1525/26
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116973536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Krackowizer F., Berger F. Mayr, Michael // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 204–206. — 411 с.