Міхаэль Хайніш

Міхаэль Хайніш (ням.: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858 — 26 лютага 1940) — аўстрыйскі палітык. Другі прэзідэнт Аўстрыі. Ён быў абраны ў 1920 годзе.

Міхаэль Хайніш
ням.: Michael Hainisch
Michael Hainisch (cropped).jpg
2-і прэзідэнт Аўстрыі
9 снежня 1920 — 10 снежня 1928
Папярэднік Карл Зейц
Пераемнік Вільгельм Міклас
Нараджэнне 15 жніўня 1858(1858-08-15)[1][2][…]
Смерць 26 лютага 1940(1940-02-26)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Маці Marianne Hainisch[d]
Жонка Emilie Auguste Figdor[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d][6]
Дзейнасць палітык, эканаміст, фермер, пісьменнік
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ПрэзідэнцтваПравіць

Удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасля абрання ў 1920 годзе займаў прэзідэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 года, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.

У перыяд свайго прэзідэнцтва працаваў на пераадоленне той цяжкай сітуацыі, якая ўзнікла ў Аўстрыі пасля Першай сусветнай вайны. Развіваў аграрны сектар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як Германіяй. Стаў абаронцам нацыянальных традыцый і культуры і ініцыятарам стварэння закону аховы помнікаў. Хайніш быў ганаровым членам акадэміі навук.

У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Хайніша на трэці тэрмін. Федэральны канцлер Ігнац Зайпель прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Хайніша, але той адмовіўся[7]. Пасля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.

Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе, як і многія яго суайчыннікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасля пачатку Другой сусветнай вайны.

Зноскі

  1. а б Michael Hainisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michael Hainisch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Bibliothèque nationale de France Michael Hainisch // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Kindred Britain
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  7. Austria: Three-Room President Архівавана 3 лістапада 2012.. Time Magazine.

СпасылкіПравіць