Міхаіл Іванавіч Ігнацік

Міхаіл Іванавіч Ігнацік (нар. 1927) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1975)[1].

Міхаіл Іванавіч Ігнацік
Дата нараджэння 1927
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, інфекцыяніст, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1927 годзе ў в. Ніз[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — сувязны Ленінскай партызанскай брыгады, партызан атрада «Непераможны».

У 1952 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1954 года працаваў у сістэме аховы здароўя Гродзенскай вобласці — галоўны ўрач Сапоцкінскай раённай бальніцы, потым у г. Слоніме — урач-інфекцыяніст, галоўны ўрач станцыі хуткай дапамогі, галоўны ўрач інфекцыйнай бальніцы. З 1995 года на пенсіі[1].

Узнагароды правіць

У 1975 годзе прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, 7 медалямі[1].

Крыніцы правіць

  1. а б в г Игнатик Михаил Иванович Архівавана 27 студзеня 2020. (руск.)