Міхаіл Іванавіч Барсукоў
Міхаіл Іванавіч Барсукоў (11 студзеня 1890, Масква — 5 красавіка 1974) — дзяржаўны дзеяч БССР. Прафесар (1952)[1].
Міхаіл Іванавіч Барсукоў | ||
| ||
---|---|---|
з 1930 | ||
| ||
Адукацыя | МДУ | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 11 студзеня 1890 | |
Смерць | 5 красавіка 1974 (84 гады) | |
Ваенная служба | ||
Камандаваў | эвакапунктамі | |
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | |
Навуковая дзейнасць | ||
Навуковая сфера | медыцына |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1914). Удзельнік Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас Грамадзянскай вайны ўзначальваў санітарную службу Усходняга, Паўднёвага(руск.) бел., Паўднёва-Заходніх франтоў(руск.) бел., Заходняй ваеннай акругі[1].
У 1924-30 наркам аховы здароўя БССР, адначасова загадчык кафедры медыцынскага факультэта БДУ, рэдактар часопіса «Беларуская медыцынская думка» (1924-29). З 1930 узначальваў сектар аховы здароўя Дзяржплана СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік эвакапунктаў Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. З 1945 ва Усесаюзным НДІ сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя імя Сямашка. Старшыня Усесаюзнага таварыства гісторыкаў медыцыны. Аўтар прац па гісторыі і тэорыі савецкага аховы здароўя, гісторыі ваеннай медыцыны. Член ЦВК БССР у 1925-30 гадах[1].